Уладзімер Жылка, «Тастамент» — Непаслухмяныя Дзеці Кастрычніка | Лучшие подкасты на русском языке

Трэба пастарацца, каб адшукаць аўтара, што ўспрымаў бы час так чулліва і востра, бачыў выпнутыя бакі прыгажосці гэтага свету і ягоную балючую несправядлівасць. Зрэшты, лёс Жылкі гаворыць сам за сябе. Беларуская кар'ера ў Празе — і мары аб вяртанні дадому; вяртанне — і вырак па сфабрыкаванай справе; мары аб надзейнай сяброўцы побач — і здрада жонкі; адчуванне еднасці са сваім народам — і пакутная, самотная смерць на чужыне ў высылцы.

"Тастамент" — няпростая рэфлексія аб жыцці, развітанне з ім, пошук адказаў, што ж было не так. Ці так?..

Паслухайце паэму, пашукайце ў ёй схаванае. У нас гэта атрымалася не з першага разу.

Другие выпуски

Все выпуски →
Ничего не играет
00:00 / 00:00