Мойшэ Кульбак, «Райсн» («Беларусь»)
"Райсн" - так на ідыш называлі Беларусь тутэйшыя габрэі. Калі б для Райсн існавала геаграфічная мапа, яна б з большага супадала з мапай Беларусі. Райсн - гэта зямля, на якой гнаны ўладамі еўрапейскіх імперый народ знайшоў супакой, дабрабыт і пэўную будучыню. Ад таго Райсн так нагадвае ідылічную краіну, вырай, у якім здзяйсняюцца самыя смелыя, і адначасова самыя звычайныя мары і летуценні простага чалавека.
Паэма Мойшэ Кульбака поўная любові, прыгажосці, пяшчоты і добрага гумару. Яна пра тое, якім чароўным можа быць звычайнае жыццё на звычайнай зямлі, калі толькі гэтая зямля - Беларусь-Райсн.
1. Беларусь - 00:01
2. Косяць сена - 01:23
3. Бабуля - 03:36
4. Гоняць плыты - 04:34
5. Вяльля і Нёман - 09:32
6. Дзядзька Аўром пасьвіць коні - 10:18
7. Бабуля сышла ў царства нябеснае - 14:32
8. Настасься - 15:39
9. Дзядзька Іца - 17:47
10. Зімовая ноч у старэнькай хаце - 20:02
11. Антоша грае на бандуры - 23:52
12. Дзядуля прыходзіць паміраць - 26:26






