Пятро Глебка, «Кармэнсіта» — Непаслухмяныя Дзеці Кастрычніка | Лучшие подкасты на русском языке

Пятро Глебку рэпрэсіі — ў нашым разуменні — абышлі. Яго не высылалі ў лагер, не расстрэльвалі, як ягоных калег. Аднак лёс аўтара— прыклад перамогі аўтарытэта над вялікай рызыкай трапіць пад сталінскі каток. Гэта прыклад такога, а не іншага выбару — за жыццё аддаць творчасць, памкненні. Пагадзіцца на расстрэл сваёй творчасці і пражыць надламаным, не мець магчымасці пісаць тое, што хочацца.

Паэма "Кармэнсіта" упершыню прагучала са сцэны опернага тэатра ў Мінску. Пасля гэтага яе забаранілі, пад няміласць трапіў сам Глебка. У творы — пошук выйсця са становішча, дзе вельмі мала прасторы для выбару. Гэта — тыя самыя душэўныя пакуты аўтара.

Паслухайце "Кармэнсіту", перажывайце разам з ім і намі. Прызнаемся, паэма далася нам няпроста. Зрэшты, як і Глебку ягоны выбар.

Другие выпуски

Все выпуски →
Ничего не играет
00:00 / 00:00