Уладар вады. Чаму беларусы не забівалі цмокаў і вужоў
Лукомскі цмок піў ваду з возера і прыносіў дождж, а калі маланка забіла яго, пачаўся патоп. І хто яго ведае, ці была гэта пачвара, ці захавальнік прыроднай раўнавагі. Пра беларускіх цмокаў і Вужынага караля, балотныя «дыханні», сучасных пачвар і звычайных вужоў расказваем у новым выпуску падкаста «Містычная Беларусь». Праз беларускую готыку тлумачым, чаму людзі працягваюць бачыць цмокаў каля вады і як страх перад міфічнай пачварай сёння пагражае рэальным змеям і іхным біятопам. Кантактаваць з аўтарамі падкаста можна праз пошту greenvoicebelarus@gmail.com.






